Андрэй Кухацкаволец і Канстанцін Куімаў – гульцы «Крумкачоў»

Абаронца Андрэй Кухацкаволец і паўабаронца Канстанцін Куімаў будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Андрэй нарадзіўся 6 студзеня 2005 года ў Пінску. Выхаванец ДЮСШ-3 Пінск. Выступаў за юнацкія каманды салігорскага “Шахцёра” U-15, U-16, U-17. У сезоне-2022/23 у першынстве сярод юнакоў правёў 17 матчаў, забіў 2 галы за «Іслач» U-18.

Канстанцін нарадзіўся 18 лістапада 1997 года ў Менску. Выхаванец барысаўскага БАТЭ. Выступаў за мінскае “Тарпеда”, “Маладзечна-2018”, “Энергетык”. Сезон-2020 правёў у складзе БДУ ў Другой лізе, згуляў 20 матчаў

Жадаем гульцам поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”