У першым туры згуляем з Нафтан-Наваполацк-2

Сёння, 3 красавіка, у Доме футбола прайшло лёсаванне Другой лігі сезона 2024 года. “Крумкачы” згуляюць у групе “Поўнач” з БДУ (Мінск), Мінск-2, Unixlabs (Мінск), Горкі, Газавік (Віцебск), Віцебск-2, Полацк, Нафтан-Наваполацк-2, Мёры, Смаргонь-2.

У першым туры “Крумкачы” прымуць “Нафтан-Наваполацк-2”, у другім туры – згуляем на выездзе з “Віцебск-2”.

Поўны каляндар чэмпіянату з’явіцца пазней.

Расклад 1 тура

Крумкачы – Нафтан-Наваполацк-2

Смаргонь-2 – Мінск-2

Газавік – Полацк

БДУ – Unixlabs

Горкі – Мёры

Віцебск-2 прапускае тур

 

Расклад 2 тура

Unixlabs – Смаргонь-2

Мёры – БДУ

Полацк-2019 – Горкі

Нафтан-Наваполацк-2 – Газавік

Віцебск-2 – Крумкачы

Мінск-2 прапускае тур

 

Прэс-служба НФК “Крумкачы”