Андрэй Казарын пакінуў “Крумкачы”

Асістэнт галоўнага трэнера “Крумкачоў” Андрэй Казарын пакінуў клуб на сезон-2024 па сямейных абставінах. Андрэй Мікалаевіч правёў на пасаде 52 матчы ў сезонах 2022-2023 гг. Дзякуем Андрэю Мікалаевічу за працу, за сілы і эмоцыі, укладзеныя ў калектыў, і ад усёй душы жадаем поспеху ў далейшай кар’еры.

Далей

“Крумкачы” падалі заяву на атрыманне ліцэнзіі АБФФ “Першая ліга”

Сёння клубам была пададзена заява на атрыманне ліцэнзіі АБФФ “Першая ліга” для ўдзелу ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд першай лігі 2024 года. Па выніках чэмпіянату па футболе сярод каманд другой лігі 2023 года “Крумкачы” заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання. Запланаваная дата выхаду з водпуску – 1 лютага….

Далей

“Крумкачы” запускаюць канал у Viber

20 сакавіка 2014 года “Крумкачы” сталі юрыдычнай асобай і падалі заяўку на ўдзел у чэмпіянаце краіны па футболе ў другой лізе. Менавіта ў 2024 годзе “Крумкачы” будуць святкаваць юбілей – 10 гадоў існавання. У гонар гэтай падзеі мы запускаем канал у Viber, які будзе ў поўнай меры адрознівацца ад іншых сацсетак клуба. Мэта дадзенага канала – пазнаёміць…

Далей