Квіткі

Квіткі на сезон-2024

Назад у будучыню: гістарычныя героі клічуць вас на матч!

Сябры, мы рады аб’явіць аб старце продажаў білетаў на матчы Крумкачоў, якія перанясуць вас у захапляльны вір жыцця нашых герояў! Кожны з іх раскажа сваю дзіўную гісторыю.

Але гэта не проста экскурс у мінулае. Бо гісторыя – гэта не толькі даты і падзеі, але і жывыя людзі са сваім запалам, марамі і подзвігамі.

Гэта наша сучаснасць і будучыня. Яна дапамагае нам зразумець, хто мы, адкуль прыйшлі і куды ідзем. А яшчэ яна можа быць вельмі вясёлай і захапляльнай!

Не выпусціце магчымасць дакрануцца да беларускай гісторыі ў самым незвычайным фармаце. Набывайце білеты ўжо сёння і рыхтуйцеся да незабыўнага падарожжа ў часе з намі.

Кожны білет выкананы ва ўнікальным колеры, натхнёным палітрай Pantone за 10 гадоў ад моманту стварэння клуба да сённяшняга дня.

2014 Radiant Orchid – загадкавы і інтрыгуючы, як сама гісторыя.

2015 Marsala – насычаны і высакародны, як подзвігі нашых продкаў.

2016 Serenity і Rose Quartz — далікатныя і ўлагоджвальныя, як беларускія пейзажы.

2017 Greenery – свежы і жыццесцвярджальны, як надзеі і мары беларусаў.

2018 Ultra Violet – глыбокі і таямнічы, як сакрэты беларускай зямлі.

2019 Living Coral – яркі і аптымістычны, як беларускі народ.

2020 Classic Blue – спакойны і надзейны, як беларускі характар.

2021 Illuminating і Ultimate Gray — жыццесцвярджальны і практычны, як беларусы.

2022 Very Peri – унікальны і натхняльны, як беларуская гісторыя.

2023 Viva Magenta — смелы і энергічны, як беларусы, якія не баяцца ажыццяўляць самыя неверагодныя ідэі.

2024 Peach Fuzz — гэта не толькі колер цвіцення вясновых садоў, але і сімвал абнаўлення і перараджэння. Як і беларус, выяўляе сваю адкрытасць да новых магчымасцей і імкненне да радасці жыцця, адлюстроўваючы тым самым наш дух, які заўсёды знаходзіць сілы шукаць святло.

Купіць Квіток можна на СТАДЫЁНЕ АБО ПРАЗ ІНТЭРНЭТ.

Кошт квітка ў касе стадыёна — 5 руб

Кошт квітка праз інтэрнэт – 5 руб

Дзецям да 16 гадоў – уваход вольны

Людзям з абмежаванымі магчымасцямі — уваход вольны

Купіць квіткі і абанементы зараз можна ў два клікі!

1. Спампуйце дадатак «Оплати» ў AppStore, PlayMarket, AppGallery і зарэгіструйцеся.
2. Папоўніце электронны кашалёк ПРАЗ АРІП з карты любога банка РБ без камісіі.
3. Заходзьце ў «Оплати», далей – раздзел «Парки и активный отдых» – далей «Спорт и фитнес» – НФК «Крумкачы».
4. Набывайце квіток ці абанемент і атрымоўвайце манібэк да 5% на свой кашалёк з паслугай «Прэміум». Падрабязней

Купіць квіток, нічога не прапусціць і перамагаць РАЗАМ!

Чакаем ВАС НА МАТЧАХ! СЯМЕЙНЫ УДЗЕЛ З ДЗЕЦЬМІ ВІТАЕЦЦА 🙂