“Мне падабаецца, калі людзі бачаць Крумку і пачынаюць усміхацца” – Ксенія пра клуб, валанцёрства і Крумку
Сёння да прэс-службы завітала валанцёрка і сябра клуба Ксенія. Менавіта з яе мы пачнем цыкл інтэрв’ю з хлопцамі і дзяўчатамі, дзякуючы якім «Крумкачы» з’яўляюцца адным з самых медыйных клубаў краіны. – Ксенія, як даўно ты ведаеш пра «Крумкачы»? – Мне падаецца, што я ўпершыню пачула пра каманду ў момант, калі яна толькі пачала свой шлях, бо гэта…