Валанцёрам

Валанцёрства актыўна развіваецца ва ўсім цывілізаваным свеце

Сёння валанцёрства вельмі актыўна развіваецца ва ўсім цывілізаваным свеце, а НФК “Крумкачы” – мусіць, самы цікавы варыянт для валанцёраў у беларускім футбольным асяроддзі. Клуб – прыватны, ён падтрымлівае мноства ініцыятыў, скіраваных на паляпшэнне атмасферы як на полі, так і за яго межамі.

“Крумкачы” — гэта не толькі футбол, але і вялікая, на першы погляд незаўважная, каманда, якая працуе з унутранай кухняй клуба. Усе датычныя аддана працуюць з адной мэтай — зрабіць гэту каманду паспяховей і цікавей для гледача. Зладжаны калектыў, дзе кожны мае права голаса, дае свае плады — валанцёры атрымліваюць неацэнны досвед працы, а клуб дасягае пастаўленых задач з мінімальным бюджэтам. Мы заўсёды адкрыты да дыялогу і знаходзімся ў рэуглярным пошуку паплечнікаў, бо разам мы — сіла!


Наша валанцёрская каманда


Чым ты можаш займацца?

1. Кіраванне аперацыйнай дзейнасцю на стадыёне, арганізацыя сэрвісаў для гледачоў.

Забеспячэнне камфортнага знаходжання гледачоў на стадыёне і ў фан-зоне, арганізацыя для іх цікавага і займальнага адпачынку. Дапамога кіраўніку і камандзе ў забеспячэнні бесперабойнай і эфектыўнай работы спартовага аб’екта. Дапамога чальцам каманды ў вырашэнні інцыдэнтаў, каардынаванне аперацыйнай дзейнасці аб’екта, маніторынг выканання графіка мерапрыемстваў, арганізацыя камунікацый.

2. Камунікацыі і ўзаемадзеянне са СМІ.

Праца з адмысловым абсталяваннем і дапамога ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама ў арганізацыі работы прэс-службы і SMM.

3. Упраўленне персаналам.

Арганізацыя работы валанцёраў, а таксама падтрымка матывацыі на належным узроўні, дапамога ў падрыхтоўцы.

4. Тэхнічная падтрымка.

Дапамога журналістам і фатографам у медыяцэнтрах, на трыбунах, на пазіцыях для фатографаў, у пакоях для прэс-канферэнцый і мікст-зонах. Дапамога ў асвятленні поўнай і пазітыўнай карціны — падрыхтоўка сюжэтаў, тэкставых і фотаматэрыялаў, дапамога ў правядзенні PR-імпрэз, кантроль абнаўлення сацыяльных сетак і публікацый.

5. Лінгвістычныя паслугі.

Ажыццяўленне вусных і пісьмовых перакладаў.

КАЛІ ВЫ ЗАЦІКАЎЛЕНЫ ВА ЎСТУПЛЕННІ Ў СЯМ’Ю
ВАЛАНЦЁРАЎ НФК “КРУМКАЧЫ”

ПІШЫЦЕ: il@krumkachy.com