2023
Вынікі сезона-2023: супярэчлівае першае кола, другі фінал запар, перспектывы Першай лігі
У адыходзячым годзе «Крумкачы» пад кіраўніцтвам Сяргея Казекі паўтарылі вынікі мінулага сезона, заваявалі два сярэбраныя медалі і з перспектывай глядзяць у будучы сезон. Сяргей Васільевіч прыняў кіраўніцтва камандай у лютым 2022 года і па выніках сезона-2022 захаваць паўнацэнны склад каманды не ўдалося. На “павышэнне” пайшлі Вадзім Фаставец, Аляксандр Бакіноўскі, Арсеній Старыкаў (“Жодзіна-Паўднёвае”, Д2), Мацвей Сухарэнка…
«Захаваць каманду ў поўным аб’ёме не атрымаецца ні ў Першай, ні ў Другой лігах» – дырэктар НФК «Крумкачы» Алег Давідовіч дзеліцца планамі на сезон-2024
У сезоне-2023 «Крумкачы» вылецелі ў першым жа раўндзе Кубка Беларусі, практычна страцілі шанцы на выхад у плэй-оф у першым крузе чэмпіянату, узмацніліся да другога круга і, як і годам раней, выйшлі ў фінал Другой лігі, дзе ў серыі пенальці. саступілі салігорскаму «Партызану». Дырэктар НФК “Крумкачы” Алег Давідовіч пагаварыў з прэс-службай клуба аб выніках мінулага сезона…
“Крумкачы” ўрачыста завяршылі сезон у загарадным комплексе “Шышкі”
У нядзелю, 26 лістапада, у загарадным комплексе “Шышкі” “Крумкачы” афіцыйна завяршылі сезон-2023 На святочны банкет сабраліся гульцы, трэнерскі штаб, адміністрацыя клуба, партнёры клуба, валанцёры і заўзятары. Для ўзнагароджання каманды былі запрошаны прадстаўнікі федэрацыі. Сярэбраныя медалі Мінскага дывізіёна каманда атрымала з рук сакратара Федэрацыі футбола Мінска Каліноўскага Васіля Уладзіміравіча і дырэктара Федэрацыі футбола Мінска Капытніка Дзмітрыя…
“Крумкачы” – сярэбраны прызёр другой лігі ў сезоне-2023
19 лістапада на стадыёне “Дынама-Юні” ў Мінску адбыўся матч “Партызан” – “Крумкачы”. Гаспадары аказаліся мацнейшымі за намінальныя госці, перамогшы ў серыі пенальці. Абедзве каманды забяспечылі сабе пуцёўкі ў першую лігу. ПАРТЫЗАН 2:2 КРУМКАЧЫ (2:2 (PEN 4:1)) (Пятровіч, 31, Паўлавец (АГ), 111 – Пракапенка, 60, 97) Мінск. 19 лістапада. Дынама-Юні. 1417 гледачоў. Пачатак у 15.00. СУДДЗІ:…
Схема размяшчэння каманд і заўзятараў на стадыёне “Дынама-Юні”
Згодна з лёсаваннем, якое прайшло ў панядзелак, 13 лістапада, у Доме Футбола “Партызан” будуць з’яўляцца намінальнымі гаспадарамі фіналу. Стала вядома, што сапернікі выбралі далёкую ад галоўнага ўваходу лаўку, а “Крумкачы” будуць размяшчацца на бліжэйшых да ўваходу трыбунах. Уваход для заўзятараў будзе адкрыты за 1 гадзіну да пачатку матча (у 14:00). Просьба заўзятараў “Крумкачоў” займаць месцы…
Прызначана судзейская брыгада на фінал
Фінальны матч чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі рассудзіць наступная брыгада арбітраў: Галоўны суддзя – Марк Дзмітрый (Магілёў). Памочнікі суддзі: Раманаў Яўген (Магілёў), Загарэльскі Дзмітрый (Орша). Рэзервовы суддзя: Апановіч Кірыл (Мінск). Дэлегат: Вараб’ёва Наталля (Мінск). Інспектар: Чыкун Алег (Стоўбцы). Фінал адбудзецца 19 лістапада, у нядзелю, а 15:00 на стадыёне “Дынама-Юні”. Уваход вольны.
Партызан – Крумкачы. Прэв’ю
У нядзелю, 19 лістапада, “Крумкачы” правядуць фінальны матч чэмпіянату сярод каманд другой лігі. У Мінску, на стадыёне «Дынама-Юні», наша каманда пазмагаецца з салігорскім “Партызанам”. Пачатак сустрэчы а 15:00. Уваход вольны. «Партызан» (Салігорск) “Партызан” быў заснаваны ў 2015 годзе ў Салігорску. Узначаліў клуб Ігар Даноўскі, які ўзначаліў клуб на 6 сезонаў з 2015 па 2020 гады….
“Крумкачы” у фінале!
12 лістапада на стадыёне РЦАР-БДУ адбыўся матч «Крумкачы» – «Стэнлес». У матчы ў адказ 1/2 «Крумкачы» выйгралі з лікам 3:1, выйшлі ў фінал чэмпіянату. Крумкачы 3 – 1 Стэнлес (Пракапенка Вадзім, 29′, Старых Арсеній, 59′, Аўсянік Мікіта, 90+3′ – Вікуліч Алег, 45+2′, Галаўко Міхаіл, 90+2′ (нерэалізаваны пенальці)) Мінск. 12 лістапада. Стадыён РЦАР БДУ. 400 гледачоў….
Сустрэнемся з салігорскім “Партызанам” у фінале
Стаў вядомы сапернік “Крумкачоў” у фінале. Ім стаў салігорскі “Партызан”. У другім паўфінале па выніках дзвюх сустрэч “Партызан” аказаўся мацнейшым за “Цэнтр футбола”. 05.11.2023 Партызан 2:0 Цэнтр Футболу 12.11.2023 Цэнтр Футбола 1:0 Партызан Фінал пройдзе 19 лістапада на стадыёне “Дынама-Юні” ў 15:00.