Сёння, 23 красавіка, у Доме футбола прайшло лёсаванне Другой лігі сезона 2024 года.
“Крумкачы” згуляюць у групе “Усход” з Нафтан-Наваполацк-2, Віцебск-2, Гомель-2, Славія-2, Мінск-2, Днепр-2, Юні Ікс Лабс (Мінск), Аўтазаводзец-Трактар (Смалявічы), Газавік (Віцебск), Полацк-2019.
З кожнай групы выходзіць у фінальны плэй-оф па 4 каманды, дзе правядуць матчы ў рамках 1/4, 1/2 і фінал.
У першым туры “Крумкачы” прымуць “Мінск-2”, у другім туры – згуляем на выездзе з “Віцебск-2”.
Поўны каляндар чэмпіянату з’явіцца пазней.
Расклад 1 тура
Крумкачы – Мінск-2
Газавік – Гомель-2
Полацк-2019 – Аўтазаводзец-Трактар
Днепр-2 – Юні Ікс Лабс
Славія-2 – Нафтан-Наваполацк-2
Віцебск-2 прапускае тур
Расклад 2 тура
Віцебск-2 – Крумкачы
Юні Ікс Лабс – Славія-2
Аўтазаводзец-Трактар – Днепр-2
Гомель-2 – Полацк-2019
Мінск-2 – Газавік
Нафтан-Наваполацк-2 прапускае тур
Прэс-служба НФК “Крумкачы”