
31 снежня, 2023


Вынікі сезона-2023: супярэчлівае першае кола, другі фінал запар, перспектывы Першай лігі
У адыходзячым годзе «Крумкачы» пад кіраўніцтвам Сяргея Казекі паўтарылі вынікі мінулага сезона, заваявалі два сярэбраныя медалі і з перспектывай глядзяць у будучы сезон. Сяргей Васільевіч прыняў кіраўніцтва камандай у лютым 2022 года і па выніках сезона-2022 захаваць паўнацэнны склад каманды не ўдалося. На “павышэнне” пайшлі Вадзім Фаставец, Аляксандр Бакіноўскі, Арсеній Старыкаў (“Жодзіна-Паўднёвае”, Д2), Мацвей Сухарэнка…