Ягор Антановіч – гулец «Крумкачоў»
Нападнік Ягор Антановіч будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Ягор нарадзіўся 16 студзеня 2003 года ў Наваградку. Выступаў за юнацкія каманды СДЮШАР Белкард (U-17), “Мінск” (U-18). У сезоне-2022 выступаў у першынстве дублюючых складаў за футбольны клуб “Мінск” (23 матчы). Зычым Ягору поспехаў у сезоне! Прэс-служба НФК “Крумкачы”
