Брамнік Аляксей Калтыгін пакінуў «Крумкачы»
Кантракт з Аляксеем быў скасаваны па дамове бакоў. Аляксей Калтыгін нарадзіўся 27 ліпеня 2000 года ў Менску. Выхаванец сталічнай СДЮШАР «Трактар». Выступаў за «Трактар» у чэмпіянаце ААФ, у 2018 годзе быў у дублюючым складзе БАТЭ, у сезоне-2019 — у дублі мінскага «Тарпеда». Сезон-2020 правёў у Першай лізе за рэчыцкі «Спутнік», адыграў 2 матчы, у якіх прапусціў 2 галы….
