Ілля Мядзведзеў прызваны на тэрміновую службу
27 красавіка наш брамнік Ілля Мядзведзеў быў прызваны ў войска. Тэрмін службы – паўтара года. У гэтым сезоне Ілья патрапіў у заяўку на першы матч. Прэс-служба НФК “Крумкачы”
27 красавіка наш брамнік Ілля Мядзведзеў быў прызваны ў войска. Тэрмін службы – паўтара года. У гэтым сезоне Ілья патрапіў у заяўку на першы матч. Прэс-служба НФК “Крумкачы”
1 траўня на стадыёне ФК “Мінск” адбыўся матч “Тарпеда” – “Крумкачы”. У матчы 2 тура чэмпіянату сярод каманд другой лігі “Крумкачы” прайгралі з лікам 1:2. ТАРПЕДА 1:2 КРУМКАЧЫ (Якавіцкі, 23, Казакоў, 45 – аўтагол, 57) Мінск. 1 траўня. Стадыён ФК “Мінск”. 255 гледачоў. Пачатак а 18.00. СУДДЗІ: Арцём Ясель (Мінск), памочнікі – Яўген Ахрыменя (Мінск),…
Склад нашай каманды папоўніў яшчэ адзін абаронца. Правы абаронца Мікіта Кералідзі будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Мікіта нарадзіўся 5 студзеня 2001 года ў Барысаве. Скончыў сталічнае РВАР, пасля чаго летам 2018 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе на працягу двух гадоў выступаў за дублюючы склад (47 матчаў, 2 галы ў першынстве дублёраў). У ліпені…
Абаронца Андрэй Кухацкаволец і паўабаронца Канстанцін Куімаў будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Андрэй нарадзіўся 6 студзеня 2005 года ў Пінску. Выхаванец ДЮСШ-3 Пінск. Выступаў за юнацкія каманды салігорскага “Шахцёра” U-15, U-16, U-17. У сезоне-2022/23 у першынстве сярод юнакоў правёў 17 матчаў, забіў 2 галы за «Іслач» U-18. Канстанцін нарадзіўся 18 лістапада 1997 года ў…
У тэлеграм-канале «Крумкачоў» завяршылася галасаванне па вызначэнні найлепшага футбаліста матча 1 тура з БФС Дынама. Першае месца заняў паўабаронца Ілля Зайцаў. За яго прагаласавалі 50 працэнтаў рэспандэнтаў. На другой пазіцыі капітан Януш Ладуцька – 44% рэспандэнтаў. На трэцяй – Уладзімір Бушма – 41% рэспандэнтаў.
Януш Ладуцька і Ягор Антановіч каментуюць перамогу над БФСТ Дынама
Сяргей Казека каментуе вынікі першай гульні сезона.
22 красавіка на стадыёне РЦАР-БДУ адбыўся матч “Крумкачы” – СДЮШАР БФСТ “Дынама”. У матчы 1 тура чэмпіянату сярод каманд другой лігі “Крумкачы” перамаглі з лікам 3:1. КРУМКАЧЫ 3:1 СДЮШАР БФСТ Дынама (Ладуцька, 43, Антановіч, 48, Стрыжэус, 90+3 (П) – Краўцоў, 15) Мінск. 22 красавіка. РЦАР БДУ. 200 гледачоў. Пачатак а 12-й гадзіне. СУДДЗІ: Павел Каранец…
Паўабаронца Мікіта Аўсянік і брамнік Кірыл Хоміч будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Мікіта нарадзіўся 21 лютага 2004 года ў Бабруйску. Выступаў за юнацкія каманды РЦАР-БДУ U-17, U-18. У сезоне-2022 у першынстве сярод юнакоў правёў 16 матчаў, забіў 4 галы. Кірыл нарадзіўся 31 студзеня 1995 года ў Мінску. Сезон 2015/16 у нямецкім Д4 у складзе…
Абаронцы Данііл Волкаў, Яўген Гардзейчык, Алег Крот, Павел Рацкевіч, Ілля Сугакоў, паўабаронцы Уладзіслаў Корзун, Уладзіслаў Хамутоўскі, нападнік Іван Каленскі – будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Данііл нарадзіўся 8 лютага 2001 года. З 2011 па 2019 гады ўваходзіў у структуру салігорскага “Шахцёра”. У 2019 годзе правёў два матчы за дублюючыя склады салігорскай каманды і 10…