Андрэй Казарын пакінуў “Крумкачы”
Асістэнт галоўнага трэнера “Крумкачоў” Андрэй Казарын пакінуў клуб на сезон-2024 па сямейных абставінах. Андрэй Мікалаевіч правёў на пасаде 52 матчы ў сезонах 2022-2023 гг. Дзякуем Андрэю Мікалаевічу за працу, за сілы і эмоцыі, укладзеныя ў калектыў, і ад усёй душы жадаем поспеху ў далейшай кар’еры.