Іван Каленскі нарадзіўся 28 кастрычніка 2003 года. Іграе на пазіцыі нападаючага, выхаванец ДЮСШ-4 Маладзечна. З 2017 года выступаў за юнацкія каманды “Дынама-Брэст”, у 2020 годзе правёў 4 матчы за дублюючы склад “Дынама-Брэст”, дзе вызначыўся 1 голам. У 2021 годзе перайшоў у брэсцкі «Рух», за дублюючы склад якога правёў 14 матчаў і забіў 2 галы. У другой палове сезона гуляў за «Рух» U-18, правёў 7 матчаў, дзе вызначыўся 2 галамі. У мінулым сезоне правёў за «Крумкачы» 25 матчаў, забіў 16 галоў і стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне.
| PL | GLS | AST | Пенальці | OG | YC | RC | RAT | POM |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 26 (1) | 16 | 3 | 0 | 0 | 2 | 0 | 0.00 | 0 |
