«Крумкачы» разам з «Оплати» аб’яўляюць пра старт продажу абанементаў і квіткоў!

Для тых, хто ўпэўнены ў тым, што правядзе з намі кожны матч у гэтым сезоне, мы распрацавалі новыя абанементы. «Заўзятар». На гэтым абанеменце вас сустрэне наш мілы маскот Крумка, які заўсёды будзе рады вас бачыць і, вядома ж, абняць. У гэты абанемент мы ўключылі праход на ўсе матчы гэтага сезона: не толькі рэгулярнага чэмпіянату, але…

Далей

Януш Ладуцька – гулец «Крумкачоў»

Абаронца Януш Ладуцька працягне выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Януш нарадзіўся 3 снежня 1993 года ў Мінску. Выступаў за “Бярозу-2010”, “Славянін”, “Ашмяны”, “Узда”. Правёў 36 матчаў у першай лізе, забіў 8 мячоў у складзе “Ашмяны-БДУФК”. У сезоне-2021 гуляў ва «Уздзе» ў другой лізе, правёў 11 матчаў, забіў 2 галы. Мінулы сезон правёў у «Крумкачах» на…

Далей

Станіслаў Хадановіч, Ілля Пятровіч, Павел Ляхновіч – гульцы «Крумкачоў»

Абаронцы Станіслаў Хадановіч, Павел Ляхновіч і паўабаронца Ілля Пятровіч будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Станіслаў нарадзіўся 7 траўня 2005 года ў Магілёве. Выступаў за юнацкія каманды «Днепр-Магілёў» (U-15, U-16, U-17). Сезон-2022 пачаў у дублюючым складзе «Днепр-Магілёў», за які правёў 2 матчы, другую палову сезона правёў у «Іслачы» (U-18) (11 матчаў, 2 галы). Ілля нарадзіўся…

Далей

Арцём Куратнік і Максім Паўлавец – гульцы «Крумкачоў»

Паўабаронцы Арцём Куратнік і Максім Паўлавец падпісалі кантракт з клубам. Пагадненне разлічана да канца бягучага сезона. Арцём Куратнік нарадзіўся 26 лютага 1999 года. Выхаванец СДЮШАР Пінск, выступаў за юнацкія каманды мінскага «Дынама». У 2019 і 2020 гг. гуляў у першай лізе за пінскую «Валну» на правах арэнды, правёў 55 матчаў і 5 разоў забіваў. З…

Далей

«Крумкачы» аб’яўляюць праграму абанементаў на сезон-2023

Вось-вось пачнецца новы, юбілейны, 10-ы сезон, калі мы будзем чакаць кожнага з вас на трыбунах. Ваша падтрымка, як глыток ранішняга паветра ў надыходзячым летнім дні ў Мінску. Мы чакаем вас, каб разам з вамі зарабляць смешны загар улетку, каб жмурыцца ад дажджу ўвосень і хавацца ў шалікі ад пранізлівага ветру ў канцы сезона. Для тых,…

Далей

Сяргей Якімцоў і Сяргей Ліпніцкі – гульцы «Крумкачоў»

Нападнік Сяргей Якімцоў і паўабаронца Сяргей Ліпніцкі будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Сяргей Якімцоў нарадзіўся 2 чэрвеня 2003 года. З 2019 года быў у структуры ФШМ, з 2020 года перайшоў у ДЮШ «Крумкачы», дзе выступаў у камандзе U-18. За «Крумкачы» U-18 правёў больш за 20 матчаў і забіў 8 мячоў. У мінулым сезоне правёў…

Далей

“Крумкачы” перамагаюць “Юні Мінск”

У суботу, 15 красавіка, на стадыёне “Школьны” ў пас. Чысць адбыўся апошні перадсезонны таварыскі матч. “Крумкачы” перамаглі “Юні Мінск” – 3:1. У складзе «Крумкачоў» забілі Павел Ляхновіч (58′, п), Максім Паўлавец (64′), аўтагол. Склад «Крумкачоў»: №1 Уладзімір Бушма (№ 72 Ілля Мядзведзеў), №2 Данііл Волкаў (№13 Ілля Зайцаў), №3 Мікіта Аўсянік (№18 Павел Рацкевіч), №5…

Далей

Андрэй Стрыжэус – гулец «Крумкачоў»

Паўабаронца Андрэй Стрыжэус будзе выступаць за “Крумкачы” ў сезоне-2023. Андрэй нарадзіўся 18 жніўня 1995 года ў Луцку (Украіна) і з’яўляецца выхаванцам мясцовай “Валыні”. Выступаў за брэсцкае “Дынама”, “Граніт”, “Смаргонь”, “Слонім-2017”, луцкую “Валынь”, “Граніт”, “Смалявічы”. У сезоне-2017 падпісаў кантракт з «Крумкачамі». Футбаліст не змог замацавацца ў асноўнай камандзе, так і не правёўшы ніводнага матча за клуб….

Далей

Уладзімір Бушма і Ілля Мядзведзеў – гульцы «Крумкачоў»

Брамнікі Уладзімір Бушма і Ілля Мядзведзеў будуць выступаць за “Крумкачы” ў сезоне-2023. Уладзімір Бушма нарадзіўся 24 лістапада 1983 года ў Мінску. У 2001 годзе перайшоў у жодзінскае “Тарпеда”, у якім гуляў да 2010 года. Затым выступаў за “Гомель”, “Мінск”, салігорскі “Шахцёр”. У лістападзе 2017 года вярнуўся ў “Тарпеда-БелАЗ”. У лістападзе 2022 года далучыўся да «Макслайну»…

Далей

Ягор Антановіч – гулец «Крумкачоў»

Нападнік Ягор Антановіч будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023. Ягор нарадзіўся 16 студзеня 2003 года ў Наваградку. Выступаў за юнацкія каманды СДЮШАР Белкард (U-17), “Мінск” (U-18). У сезоне-2022 выступаў у першынстве дублюючых складаў за футбольны клуб “Мінск” (23 матчы). Зычым Ягору поспехаў у сезоне! Прэс-служба НФК “Крумкачы”

Далей