«Мы да апошняга дня рабілі ўсё магчымае» – дырэктар НФК «Крумкачы» Алег Давідовіч каментуе рашэнне клуба

Сёння стала вядома, што футбольны клуб “Крумкачы” прыняў рашэнне ўдзельнічаць у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі 2024 года. Дырэктар НФК “Крумкачы” Алег Давідовіч пагаварыў з прэс-службай клуба аб дадзеным рашэнні і распавёў аб далейшых планах клуба. – Другі сезон запар клуб адмаўляецца ад праходжання ліцэнзавання ў Першую лігу. Чаму? – Як…

Далей

Крумкачы выступяць у Другой лізе ў сезоне-2024

Футбольны клуб “Крумкачы” прыняў рашэнне аб удзеле ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі 2024 года. Нагадаем, па выніках чэмпіянату па футболе сярод каманд другой лігі 2023 года “Крумкачы” заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання. Прэс-служба НФК “Крумкачы”

Далей

“Крумкачы” выйшлі з адпачынку

13 лютага “Крумкачы” правялі першую трэніроўку пасля выхаду з водпуску. Трэніровачным працэсам кіруе галоўны трэнер Сяргей Казека. У размяшчэнні каманды знаходзяцца гульцы мінулага сезона – Януш Ладуцька, Уладзімір Бушма, Яўген Гардзейчык, Ягор Антанавіч, Мікіта Аўсянік, Аляксей Баранаў, Кірыл Хоміч, Сяргей Якімцоў. Паводле інфармацыі трэнерскага штаба, яшчэ некалькі гульцоў складу-2023 далучацца да трэніровак на наступным тыдні….

Далей

“Вырашылі незалежна ад дывізіёна прайсці разам яшчэ адзін сезон” – галоўны трэнер “Крумкачоў” дзеліцца бліжэйшымі планамі

– Сяргей Васільевіч, рады вітаць вас у камандзе ў сезоне-2024. Трэці сезон запар вы падпісваеце кантракт на пасаду галоўнага трэнера. Раскажыце аб сваім рашэнні. – Пагутарылі з дырэктарам клуба і вырашылі па-за залежнасцю ад дывізіёна мінуць разам яшчэ адзін сезон. – Ці ёсць у вас разуменне, калі каманда пачне паўнавартасную падрыхтоўку да сезону і фарміраванне…

Далей

Сяргей Казека – галоўны трэнер “Крумкачоў”

Сяргей Васільевіч працягне трэніраваць каманду ў сезоне-2024, кантракт заключаны да канца сезона. Сяргей Васільевіч Казека нарадзіўся 17 верасня 1986 года ў Баранавічах. Там жа пачаў займацца футболам у мясцовай СДЮСШ-5. Першы трэнер – Валерый Чарняк. Выступаў на пазіцыі паўабаронцы за «Баранавічы» (2003-2009; 89 гульняў, 21 гол), «Гомель» (2010-2012; 72 гульні, 15 галоў), «Мінск» (2013; 30…

Далей

Андрэй Казарын пакінуў “Крумкачы”

Асістэнт галоўнага трэнера “Крумкачоў” Андрэй Казарын пакінуў клуб на сезон-2024 па сямейных абставінах. Андрэй Мікалаевіч правёў на пасаде 52 матчы ў сезонах 2022-2023 гг. Дзякуем Андрэю Мікалаевічу за працу, за сілы і эмоцыі, укладзеныя ў калектыў, і ад усёй душы жадаем поспеху ў далейшай кар’еры.

Далей

“Крумкачы” падалі заяву на атрыманне ліцэнзіі АБФФ “Першая ліга”

Сёння клубам была пададзена заява на атрыманне ліцэнзіі АБФФ “Першая ліга” для ўдзелу ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд першай лігі 2024 года. Па выніках чэмпіянату па футболе сярод каманд другой лігі 2023 года “Крумкачы” заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання. Запланаваная дата выхаду з водпуску – 1 лютага….

Далей

“Крумкачы” запускаюць канал у Viber

20 сакавіка 2014 года “Крумкачы” сталі юрыдычнай асобай і падалі заяўку на ўдзел у чэмпіянаце краіны па футболе ў другой лізе. Менавіта ў 2024 годзе “Крумкачы” будуць святкаваць юбілей – 10 гадоў існавання. У гонар гэтай падзеі мы запускаем канал у Viber, які будзе ў поўнай меры адрознівацца ад іншых сацсетак клуба. Мэта дадзенага канала – пазнаёміць…

Далей

Вынікі сезона-2023: супярэчлівае першае кола, другі фінал запар, перспектывы Першай лігі

У адыходзячым годзе «Крумкачы» пад кіраўніцтвам Сяргея Казекі паўтарылі вынікі мінулага сезона, заваявалі два сярэбраныя медалі і з перспектывай глядзяць у будучы сезон. Сяргей Васільевіч прыняў кіраўніцтва камандай у лютым 2022 года і па выніках сезона-2022 захаваць паўнацэнны склад каманды не ўдалося. На “павышэнне” пайшлі Вадзім Фаставец, Аляксандр Бакіноўскі, Арсеній Старыкаў (“Жодзіна-Паўднёвае”, Д2), Мацвей Сухарэнка…

Далей