У нядзелю 5 мая ў 14:00 бегуны СА ЎСЯГО СВЕТУ пачнуць дабрачынны забег Wings for Life World Run.
У забегу Wings for Life World Run усе ўдзельнікі стартуюць адначасова па ўсім свеце. Не важна прафесіянал ты, аматар ці проста выйдзеш на прабежку, каб весела правесці час з сябрамі. Тут няма фінішнай рысы. Замест гэтага праз 30 хвілін пасля старту выязджае віртуальны аўтамабіль-фініш, які пачынае свой пераслед і даганяе аднаго бегуна за іншым. А самае лепшае: 100% усіх уступных узносаў і ахвяраванняў ідуць на даследаванні і дапамогуць знайсці спосабы лячэння траўмаў спіннога мозга.
“Крумкачы” запрашаюць далучыцца да каманды Krumkachy. Разам з камандай BELARUS нас ужо больш за 50 удзельнікаў, у тым ліку і наш маскот Крумка!
Ніжэй спасылка па якой можна зарэгістравацца:
Пасля таго, як зарэгістраваліся і аплацілі ўзнос (10 еўра – 33 рублёў), атрымліваеце стартавы нумар.
Далей у сваім акаўнце трэба далучыцца да каманды Krumkachy, бо праз укладку каманды альбо адкрыўшы спасылку ніжэй:
https://www.wingsforlifeworldrun.com/be/teams/5DmPdE?join=1
Час старту: 5 мая 2024 года а 14 гадзіне.
Месца: запасны стадыён Нацыянальнага стадыёна Дынама (вул. Кірава,8).
Калі нехта не зможа з намі пабегчы ў месцы, дзе мы ўсе збіраемся, то можа бегчы ў любым месцы, дзе яму зручна.
Проста ўключаеце прыкладанне ў 14 гадзін 5 траўня і пачынайце забег.