Сяргей Якімцоў нарадзіўся 2 чэрвеня 2003 года. З 2019 года быў у структуры ФШМ, з 2020 года перайшоў у ДзЮШ “Крумкачы”, дзе выступаў у камандзе U-18. За «Крумкачы» U-18 правёў больш за 20 матчаў і забіў 8 мячоў.
Пачынаючы з сезона-2022 знаходзіцца ў размяшчэнні асноўнай каманды клуба, правёў за клуб 31 гульню, вызначыўся 7 забітымі мячамі.
Жадаем Сяргею поспехаў у сезоне!
Прэс-служба НФК “Крумкачы”