Аляксей Баранаў працягне выступаць за “Крумкачы” ў сезоне-2024
Аляксей нарадзіўся 10 снежня 2002 года. З 2017 года займаўся ў футбольнай школе Мікалая Мурашкі (ФШМ), дзе яго трэнерам быў Сяргей Казека. У 2020 годзе выступаў за футбольны клуб БДУ, правёў 8 матчаў у другой лізе.
У 2021 годзе футбаліст перайшоў у «Крумкачы», у сезоне-2021 трапляў у заяўку на матчы 14 разоў, двойчы выходзіў на замену. Пасля перапынку, звязанага з прызывам на тэрміновую ваенную службу, вярнуўся ў каманду. Усяго за “Крумкачы” Аляксей згуляў 18 матчаў, аднойчы вызначыўся голам.
Зычым Аляксею поспехаў і перамог у сезоне!
Прэс-служба НФК “Крумкачы”