Абаронца Януш Ладуцька працягне выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2024.
Януш нарадзіўся 3 снежня 1993 года ў Мінску. Выступаў за “Бярозу-2010”, “Славянін”, “Ашмяны”, “Узда”. Правёў 36 матчаў у першай лізе, забіў 8 мячоў у складзе “Ашмяны-БДУФК”. У сезоне-2021 гуляў ва «Уздзе» ў другой лізе, правёў 11 матчаў, забіў 2 галы.
У сезоне-2022 далучыўся да «Крумкачоў», за гэты час згуляў 44 матчы і набраў 11+2 па сістэме «гол+пас». У сезоне-2023 з’яўляўся капітанам каманды.
Леташняе інтэрв’ю з Янушам можна прачытаць тут.
Мы вітаем капітана ў нашым клубе і жадаем поспехаў у сезоне!