Трэнерскі штаб «Крумкачоў» на сезон-2024

Крумкачы вызначыліся з трэнерскім штабам на сезон-2024.

У мінулым месяцы стала вядома, што трэці сезон запар каманду ўзначаліць Сяргей Васільевіч Казека. У сезонах 2022 і 2023 гг. на пасадзе галоўнага трэнера “Крумкачоў” заняў другое месца ў Мінскім дывізіёне і дайшоў да фіналу Другой лігі. Усяго на пасадзе галоўнага трэнера правёў 57 матчаў (з іх – 35 перамог).

Асістэнтам галоўнага трэнера прызначаны Уладзімір Фаміч Бушма. Уладзімір Бушма з’яўляецца 2-разовым уладальнікам Кубка і Суперкубка Беларусі, сярэбраным і 4-разовым бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны. У мінулым сезоне выступаў у якасці гульца каманды – правёў 24 матчы, прапусціў 32 мячы і ў 8 матчах пакінуў вароты «сухімі».

Трэнерам брамнікаў трэці сезон запар прызначаны Валерый Міхайлавіч Макарэвіч. Валерый Макарэвіч мае трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі “В”. Да 2020 года з’яўляўся брамнікам зборнай Беларусі па пляжным футболе, быў прызнаны лепшым гульцом 2019 года. У 2020 годзе Валерый Макарэвіч у складзе маскоўскага “Спартака” стаў сярэбраным прызёрам клубнага чэмпіянату свету па пляжным футболе. У 2021 годзе выступаў у «Крылах Саветаў» у якасці гуляючага трэнера.

Доктарам каманды на сезон-2024 застаецца Эдуард Калілец. Для Эдуарда Аляксандравіч сезон-2024 стане чацвёртым сезонам у клубе.

Жадаем нашаму трэнерскаму штабу поспехаў у сезоне!