Сёння ў Доме футбола адбылася нарада з камандамі Другой лігі. У сезоне-2024 клубы падзялілі на тры зоны – “Поўнач”, “Захад” і “Усход”. На сённяшні дзень усяго 33 каманды.
Вось як выглядае падзел:
Група “Поўнач”
БДУ (Мінск)
Крумкачы (Мінск)
Мінск-2
Unixlabs (Мінск)
Горкі
Газавік (Віцебск)
Віцебск-2
Полацк
Нафтан-2
Мёры
Смаргонь-2
Група “Захад”
Арсенал-2 (Дзяржынск)
Дынама-2 (Брэст)
Нёман-2 (Гродна)
Агра-Пелішча (Камянецкі р-н)
Стэнлес (Пінск)
Кронан (Стоўбцы)
Крэчат (Бяроза)
Івацэвічы-ДЮСШ
Надзея (Баранавіцкі р-н)
ФСК Шчучын
Бабоўня (Капыль)
Група “Усход”
Слуцк-2
Днепр-2 (Магілёў)
Славія-2 (Мазыр)
Гомель-2
Іслач-2 (Мінскі р-н)
Асіповічы
Трактар (Мінск)
МНПЗ (Мазыр)
Партызан (Салігорск)
Вікторыя (Мар’іна Горка)
Энергетык-БДАТУ (Мінск)
У рэгулярным чэмпіянаце пройдзе два кругі (20 матчаў), пасля чаго будуць сфарміраваны пяць груп па шэсць каманд, у якіх згуляюць яшчэ 1 круг.
Каманды, якія зоймуць апошнія месцы ў зонах, правядуць міні-турнір паміж сабой. Горшая, 33-я, каманда лігі вылятае ў трэцюю лігу (Д4), адкуль, у сваю чаргу, у Д3 перад сезонам-2025 падымецца 4 каманды – колькасць удзельнікаў вырасце да 36.
Чатыры найлепшыя каманды з Д3 папоўняць першую лігу. Пры гэтым, калі ў ліку пераможцаў будуць дублі, яны будуць гуляць пераходныя матчы з горшымі дублямі з Д2. Такім чынам, у першай лізе не можа адначасова гуляць больш за чатыры фарм-клубаў.
Рэгулярны сезон у Д3 стартуе 27 красавіка, фінальны этап пройдзе з 5 кастрычніка да 10 лістапада.