12 сакавіка 2024 года ў 15.00 адбудзецца рабочая нарада з прадстаўнікамі футбольных клубаў другой лігі для абмеркавання ўмоў правядзення чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі сезона 2024 года.
Нагадаем, з розных крыніц вядома 29 з 36 удзельнікаў другой лігі сезона 2024:
“Іслач-2” (Мінскі р-н), “Гомель-2” (Гомель), “Смаргонь-2” (Смаргонь), “Дынама-Брэст-2” (Брэст), “Шахцёр-Салігорск-2” (Салігорск ), “Славія-Мазыр-2” (Мазыр), “Нафтан-2” (Наваполацк), “Слуцк-2” (Слуцк), “Арсенал-2” (Дзяржынск), “Днепр-Магілёў-2” (Магілёў) , «Віцебск-2» (Віцебск)
“Асіповічы” (Асіповічы), “Стэнлес” (Пінск), “Крумкачы” (Мінск), “Полацк-2019” (Полацк), “Міёры” (Міёры), “Велес-2020” (Віцебск), “Юні” (Мінск), “Горкі” (Горкі), “Трактар” (Мінск), “Вікторыя” (Мар’іна горка), “Лясгас” (Гомель), БДУ (Мінск), “Івацэвічы” (Івацэвічы), “Бабоўня” (Капыль) , «Партызан» (Салігорск), «Кронан» (Стоўбцы), МНПЗ (Мазыр), «Газавік» (Віцебск).