Сяргей Васільевіч працягне трэніраваць каманду ў сезоне-2024, кантракт заключаны да канца сезона.
Сяргей Васільевіч Казека нарадзіўся 17 верасня 1986 года ў Баранавічах. Там жа пачаў займацца футболам у мясцовай СДЮСШ-5. Першы трэнер – Валерый Чарняк.
Выступаў на пазіцыі паўабаронцы за «Баранавічы» (2003-2009; 89 гульняў, 21 гол), «Гомель» (2010-2012; 72 гульні, 15 галоў), «Мінск» (2013; 30 гульняў, 2 галы), жодзінскае « Тарпеда-БелАЗ» (2014; 29 гульняў, 2 галы), салігорскі «Шахцёр» (2015; 10 гульняў, 0 галоў), латвійскі «Спартак» з Юрмалы (2016-17; 29 матчаў, 1 гол), «Узду» ( 2018-2019;44 матчы, 12 галоў) і НФК «Крумкачы» (2020; 12 матчаў, 2 галы).
Двухразовы бронзавы прызёр (2011, 2015), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2011, 2013), уладальнік Суперкубка Беларусі (2012), чэмпіён Латвіі (2016).
Сезон 2021 года Сяргей Васільевіч правёў на пасадзе асістэнта галоўнага трэнера «Крумкачоў», з 25 чэрвеня па 27 ліпеня 2021 года – выконваючага абавязкі галоўнага трэнера нашай каманды.
У сезонах 2022 і 2023 гг. на пасадзе галоўнага трэнера “Крумкачоў” заняў другое месца ў Мінскім дывізіёне і дайшоў да фіналу Другой лігі. Усяго на пасадзе галоўнага трэнера правёў 57 матчаў (з іх – 35 перамог).
Вітаем Сяргея Васільевіча і жадаем поспехаў у сезоне!