Сёння клубам была пададзена заява на атрыманне ліцэнзіі АБФФ “Першая ліга” для ўдзелу ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд першай лігі 2024 года.
Па выніках чэмпіянату па футболе сярод каманд другой лігі 2023 года “Крумкачы” заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання.
Запланаваная дата выхаду з водпуску – 1 лютага.
Прэс-служба НФК “Крумкачы”