20 сакавіка 2014 года “Крумкачы” сталі юрыдычнай асобай і падалі заяўку на ўдзел у чэмпіянаце краіны па футболе ў другой лізе.
Менавіта ў 2024 годзе “Крумкачы” будуць святкаваць юбілей – 10 гадоў існавання. У гонар гэтай падзеі мы запускаем канал у Viber, які будзе ў поўнай меры адрознівацца ад іншых сацсетак клуба.
Мэта дадзенага канала – пазнаёміць кожнага заўзятара клуба з гісторыяй, падзеямі і цікавымі лічбамі. За дзесяцігоддзе сабралася так шмат усяго, што павінен ведаць кожны, хто заўзее за наш клуб.
Разам зможам перамагчы!