“Крумкачы” ўрачыста завяршылі сезон у загарадным комплексе “Шышкі”

У нядзелю, 26 лістапада, у загарадным комплексе “Шышкі” “Крумкачы” афіцыйна завяршылі сезон-2023

На святочны банкет сабраліся гульцы, трэнерскі штаб, адміністрацыя клуба, партнёры клуба, валанцёры і заўзятары.

Для ўзнагароджання каманды былі запрошаны прадстаўнікі федэрацыі. Сярэбраныя медалі Мінскага дывізіёна каманда атрымала з рук сакратара Федэрацыі футбола Мінска Каліноўскага Васіля Уладзіміравіча і дырэктара Федэрацыі футбола Мінска Капытніка Дзмітрыя Антонавіча. Сярэбраныя медалі Другой лігі ўручаў спецыяліст аддзела правядзення спаборніцтваў АБФФ Арцём Кавалеўскі.

Таксама прайшло ўзнагароджанне найлепшых гульцоў сезона па меркаванню заўзятараў:

– брамнік сезона – Уладзімір Бушма

– абаронца сезона – Крыўцоў Глеб

– паўабаронца сезона – Зайцаў Ілля

– нападнік сезона – Пракапенка Вадзім

Таксама памятнымі «крумкамі» былі ўзнагароджаны капітан каманды НФК «Крумкачы» – Януш Ладуцька і галоўны трэнер НФК «Крумкачы» – Сяргей Казека.

Найлепшым гульцом сезона па меркаванню заўзятараў стаў Уладзімір Бушма.

Найлепшым гульцом сезона па версіі нашага партнёра Exponenta стаў капітан каманды НФК «Крумкачы» – Януш Ладуцька.

Мы дзячым загараднаму комплексу «Шышкі» за атмасфернае свята!