“Крумкачы” – сярэбраны прызёр другой лігі ў сезоне-2023

19 лістапада на стадыёне “Дынама-Юні” ў Мінску адбыўся матч “Партызан” – “Крумкачы”. Гаспадары аказаліся мацнейшымі за намінальныя госці, перамогшы ў серыі пенальці. Абедзве каманды забяспечылі сабе пуцёўкі ў першую лігу.

ПАРТЫЗАН 2:2 КРУМКАЧЫ (2:2 (PEN 4:1))

(Пятровіч, 31, Паўлавец (АГ), 111 – Пракапенка, 60, 97)

Мінск. 19 лістапада. Дынама-Юні. 1417 гледачоў. Пачатак у 15.00.
СУДДЗІ: Дзмітрый Маркаў (Магілёў), памочнікі – Яўген Раманаў (Магілёў), Дзмітрый Загарэльскі (Орша). Рэзервовы арбітр – Кірыл Апановіч (Мінск).

ІНСПЕКТАР – Алег Чыкун (Стоўбцы).

ДЭЛЕГАТ – Наталля Вараб’ёва (Мінск).

ПАРТЫЗАН: Краўчэня, Мінец, Антанюк (Палоска, 72), Караткевіч (Купрыяновіч, 106), Грынюк (Ваўчкоў, 91), Сцяцко, Куцэнка (Ляцкі, 100), Пятровіч (Яфімчык, 106), Якубовіч (00) Ганіч, Валетка.

Запасныя: Дастанка, Бондар, Міхнавец.

КРУМКАЧЫ: Бушма – Ладуцька, Гардзейчык (Аўсянік, 46), Крыўцоў, Паўлавец – Куратнік, Зайцаў, Вашкель (Каленскі, 90), Старыкаў – Пракапенка, Лынько.
Запасныя: Хоміч, Волкаў, Хамутоўскі, Куімаў, Антановіч, Баранаў, Якімцоў.

Папярэджанні: Партызан Салігорск: 13 Грынюк Раман (43 – Зрыў перспектыўнай атакі); 18 Пятровіч Ілля (55 – Грубая гульня); 33 Каваленя Дзмітрый (107 – Зрыў перспектыўнай атакі); НФК Крумкачы: 96 Паўлавец Максім (84 – Грубая гульня); 10 Куратнік Арцём (101 – Неспартыўныя паводзіны)

Прэс-служба НФК “Крумкачы”

Фотасправаздача матча

Агляд матчу