Схема размяшчэння каманд і заўзятараў на стадыёне “Дынама-Юні”

Згодна з лёсаваннем, якое прайшло ў панядзелак, 13 лістапада, у Доме Футбола “Партызан” будуць з’яўляцца намінальнымі гаспадарамі фіналу. Стала вядома, што сапернікі выбралі далёкую ад галоўнага ўваходу лаўку, а “Крумкачы” будуць размяшчацца на бліжэйшых да ўваходу трыбунах.

Уваход для заўзятараў будзе адкрыты за 1 гадзіну да пачатку матча (у 14:00). Просьба заўзятараў “Крумкачоў” займаць месцы згодна са схемай.

Пасля матча будзе арганізавана ўрачыстае ўзнагароджанне чэмпіёна і прызёра Другой лігі, а таксама чэмпіёнаў Мінскай вобласці. Просьба заўзятарам заставацца на сваіх месцах і не выходзіць на поле да заканчэння цырымоніі ўзнагароджання і адыходу з поля афіцыйных асоб.

Фінал адбудзецца 19 лістапада, у нядзелю, а 15:00 на стадыёне “Дынама-Юні” (вул. Ю. Вышалескага, 4). Уваход вольны.