Партызан – Крумкачы. Прэв’ю

У нядзелю, 19 лістапада, “Крумкачы” правядуць фінальны матч чэмпіянату сярод каманд другой лігі. У Мінску, на стадыёне «Дынама-Юні», наша каманда пазмагаецца з салігорскім “Партызанам”. Пачатак сустрэчы а 15:00. Уваход вольны.

«Партызан» (Салігорск)

“Партызан” быў заснаваны ў 2015 годзе ў Салігорску. Узначаліў клуб Ігар Даноўскі, які ўзначаліў клуб на 6 сезонаў з 2015 па 2020 гады. З сезона-2021 галоўны трэнерам “Партызана” з’яўляецца Мікалай Януш.

З 2015 года «Партызан» выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці і іншых драбнейшых рэгіянальных турнірах. У 2020 годзе “Партызан” стаў фіналістам Кубка Мінскай вобласці.

У сезоне-2021 клуб заявіўся ў Другую лігу, дзе былі заваяваны бронзавыя медалі чэмпіянату, а таксама выхад у 1/16 фіналу Кубка Беларусі. У наступным сезоне “Партызан” таксама спыніўся за крок ад фіналу і стаў трэцім, а ў Кубку дайшлі толькі да стадыі 1/64.

Нягледзячы на тое, што клуб заваёўваў пуцёўку ў Першую лігу два апошнія сезоны, ад павышэння «Партызан» адмаўляўся. Заяўляючы, што з’яўляюцца поўнасцю аматарскай камандай і ніякіх магчымасцей – ні фінансавых, ні інфраструктурных – пайсці на павышэнне не маюць.

Хатнія матчы праводзіць на стадыёне “Шахцёр” (умяшчальнасць – каля 2000 месцаў).

***

“Партызан” у сезоне-2023:

1-е месца ў зоне “Поўдзень” дывізіёна Мінскай вобласці. Салігарчане там не пакінулі нікому шанцаў. Яны выйгралі 13 з 14 матчаў групавога этапу, забіўшы пры гэтым 75 галоў і прапусціўшы толькі 3. А адзіная параза здарылася ў Слуцку ад “Шанхая” – 0:1.

На фінальным рэгіянальным этапе вынікі гульняў сапернікаў з адной зоны захоўваліся. Там «Партызан» таксама размясціўся на першым радку, пацярпеўшы дзве паразы (ад «Коласа»), аднойчы згуляўшы ўнічыю і маючы ў пасіве 7 перамог.

Паралельна гуляючы ў кубку Мінскай вобласці, “Партызан” у фінале абгулялі “Колас” з Чэрвеня – 4:2 і сталі чэмпіёнамі.

Занялі 2-е месца ў групе 2 фінальнага турніру: Севералюкс Агра (д) – 6:2, ГОЛХУ (г) – 4:1, Мёры (д) – 2:0.

Падчас групавога этапа фінальнага турніру “Партызан” удзельнічаў у Кубку Рэгіёнаў, прайграўшы ўжо на стадыі 1/4 у серыі пенальці будучым фіналістам “Фармату”.

У 1/4 “Партызан” выбіў з розыгрышу МНПЗ (0:1 (г), 1:1 (д)). А ў паўфінале – брэсцкі Цэнтр Футболу (2:0 (дз), 1:0 (г)).

У Кубку Беларусі “Партызан”, абгуляўшы “Бярэзіна” (11:1) і “ДЮСШ-4 Маладзечна” (7:0), дайшоў да 1/32 і толькі ў серыі пенальці ўступіў “Маладзечна” з Першай лігі.

 

Галоўная дзеючая асоба ў камандзе – 27-гадовы паўабаронца Ягор Куцэнка. Родам з Салігорска, з’яўляецца выхаванцам мясцовага «Шахцёра». У сезоне-2017 гуляў за «Любань. З 2021 года гуляе за «Партызан» і ў дэбютным сезоне вызначыўся 5 разоў, у сезоне-2022 забіў ужо 13 мячоў, у сезоне-2023 у Ягора ўжо 27 мячоў.

Другой забіўной сілай у камандзе з’яўляецца нападаючы Віталь Ганіч. Выхаванец салігорскага “Шахцёра”. Правёў больш за 150 матчаў і забіў больш за 30 мячоў у Першай лізе, выступаў за «Баранавічы», «Оршу», «Смаргонь», петрыкаўскі «Шахцёр». Увесну 2023 года далучыўся да «Партызана» і ў першым жа матчы вызначыўся забітым хет-трыкам. Усяго ў Віталя ў сезоне 15 забітых мячоў.

Таксама адзначым 36-гадовага нападаючага Аляксандра Купрыяновіча. Аляксандр гуляе за салігорскі клуб з 2018 года і ў гэтым сезоне вызначыўся ўжо 11 забітымі мячамі.

Лепшымі бамбардзірамі стадыі плэй-оф з’яўляюцца Віталь Ганіч з 3 мячамі ў 6 матчах, Аляксандр Купрыяновіч з 2 мячамі ў 4 матчах і Аляксандр Пузевіч з 2 мячамі ў 7 матчах.

Усяго ў розыгрышы чэмпіянату сярод каманд другой лігі “Партызан” згуляў 27 матчаў, атрымаў 20 перамог, 2 разы згуляў унічыю і пацярпеў 5 паражэнняў. Агульная розніца мячоў – 98-16. Лепшымі бамбардзірамі з’яўляюцца Ягор Куцэнка – 27 мячоў, Віталь Ганіч – 15 мячоў і Аляксандр Купрыяновіч – 11 мячоў. Самыя «любімыя» хвіліны для галоў 76-90 мін (22 галы) і 61-75 (21 гол), самыя «любімыя» хвіліны для пропуску галоў у «Партызана» 0-15мін (5 галоў).

Было атрымана ў сезоне 7 чырвоных картак і 34 жоўтых. Самыя «грубыя» гульцы «Партызана» – Ігар Міхнавец (2 чырвоныя).

Сярэдняя наведвальнасць хатніх матчаў у рэгулярным чэмпіянаце – 151. Самы наведвальны матч плэй-оф – матч паўфіналу з “Цэнтрам футбола” – 170 гледачоў.

Вынікі сезона-2023

Партызан 8:0 Старыя Дарогі

Арэса 0:5 Партызан

Партызан 11:0 Клецк

Шанхай 1:0 Партызан

Партызан 9:1 Рэспект

Бабоўня 0:3 Партызан

Партызан 5:0 Кронан

Старыя дарогі 0:6 Партызан

Партызан 6:0 Арэса

Клецк 1:4 Партызан

Партызан 6:0 Шанхай

Рэспект 0:4 Партызан

Партызан 4:0 Бабоўня

Кронан 0:4 Партызан

 

 

Партызан 0:0 ДЮСШ-4 Маладзечна

Колас 1:0 Партызан

Партызан 2:1 Вікторыя

ДЮСШ-4 Маладзечна 1:2 Партызан

Партызан 1:2 Колас

Вікторыя 0:5 Партызан

 

 

Партызан 6:2 Сервалюск-Агра

ГОЛХУ 4:1 Партызан

Партызан 2:0 Мёры

 

 

МНПЗ 0:1 Партызан

Партызан 1:1 МНПЗ

 

 

Партызан 2:0 Цэнтр Футболу

Цэнтр Футболу 1:0 Партызан

 

***

З сезона-2021 галоўны трэнерам “Партызана” з’яўляецца Мікалай Януш, які з’яўляецца ўладальнікам кубка Беларусі, а таксама неаднаразовым сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату ў складзе салігорскага “Шахцёра”. Вядомы беларускі нападаючы вызначыўся больш за 100 галамі на вышэйшым узроўні. У сезоне-2022 правёў 6 матчаў за «Партызан», двойчы вызначыўся забітымі мячамі.

У сезоне-2023 Мікалай Януш таксама ўключаны ў заяўку каманды, але на поле не выходзіў.

 

А вось спіс футбалістаў, якія лічацца ў заяўцы “Партызана” ў чэмпіянаце-2023.

варатары — Дастанка Ігнат (1994), Краўчэня Ягор (2004), Міськоў Дзмітрый (1984).

абаронцы — Бондар Арцём (1990), Валетка Ілля (2000), Валчкоў Дзяніс (1990), Грынюк Раман (1993), Каваленя Дзмітрый (1983), Лагун Аляксандр (1992), Міхнавец Ігар (1998), Малочка Богдан Арашкевіч Станіслаў (2000), Цэван Кірыл (1999).
паўабаронцы — Антанюк Вадзім (1994), Даўгаполаў Яўген (1998), Дубоўскі Дзяніс (1992), Касцюрын Віталь (1984), Куцэнка Ягор (1996), Ляцкі Аляксей (2004), Мінец Мікіта (2005), Пятровіч Ілья Пракапеня Максім (1982), Пузевіч Аляксандр (1995), Сцяцко Павел (1992), Шафрановіч Дзмітрый (1995), Якубовіч Арцём (1993).

нападаючыя — Ганіч Віталь (1993), Яфімчык Павел (1995), Караткевіч Міхаіл (1991), Купрыяновіч Аляксандр (1987), Палоска Павел (1999), Сойка Ілья (1992), Януш Мікалай (1984).

У складзе «Партызана» гуляе Ілля Пятровіч, які пачынаў сезон у складзе «Крумкачоў» – 2 матчы, 14 хвілін.

***

Каманды паміж сабой у афіцыйных матчах не сустракаліся. У перадсезонцы-2023 мінімальна саступілі ў таварыскім матчы – 3:4. У складзе «Крумкачоў» забілі тады Мікіта Аўсянік (51′), Расціслаў Шэры (64′, 72′).

Прэс-служба НФК “Крумкачы”