Стэнлес – Крумкачы. Прэв’ю

У суботу, 4 лістапада, “Крумкачы” правядуць першы паўфінальны матч чэмпіянату сярод каманд другой лігі. У Пінску, на стадыёне “Хваля”, наша каманда будзе змагацца са “Стэнлесам”. Пачатак сустрэчы а 14.30. Уваход вольны.

Стэнлес (Пінск)

“Стэнлес” быў заснаваны ў 2017 годзе ў Пінску Брэсцкай вобласці. Пад назвай “СДЮШАР-3” у дэбютным сезоне Другой лігі занялі апошняе 14-ае месца ў табліцы, гуляючы маладымі гульцамі мясцовай акадэміі. Прапусціўшы сезон-2018, у 2019 годзе, аб’яднаўшыся з аматарскай камандай “Савушкін”, зноў заявіліся ў Другую лігу і па выніках сезона занялі 6-е месца.

У 2020 годзе клуб “Стэнлес-ДЮСШ-3”, выйшаўшы са сваёй групы ў фінальны этап, занялі 6-ае месца. У наступных двух сезонах пінская каманда, ужо пад цяперашняй назвай – «Стэнлес», ізноў паўтарала той жа вынік і спынялася на выніковым 6-ым месцы як у сезоне-2021, так і ў сезоне-2022. Такім чынам, у 2023 годзе “Стэнлес” ужо забяспечыў сабе лепшы вынік у гісторыі клуба.

У розыгрышы Кубка Беларусі “Стэнлес” даходзіў да 1/16 фіналу ў сезонах 2021 і 2022 гг. У гэтым сезоне пацярпелі паражэнне на этапе 1/128 фіналу ад “Новай Прыпяці” (2:3).

Хатнія матчы праводзіць у летні час на стадыёне “Акадэмія Футболу” (нат.поле), і ў зімовы час – на стадыёне “Хваля” (іск.поле) (умяшчальнасць – каля 3000 месцаў).

***

“Стэнлес” у сезоне-2023:

1-е месца ў зоне “Усход” Брэсцкага дывізіёна. Пінчукі там не пакінулі нікому шанцаў. Яны выйгралі 17 з 18 матчаў групавога этапа, забіўшы пры гэтым 117 галоў і прапусціўшы толькі 8. А адзіная нічыя здарылася ў Альшанах – 0:0.

2-е месца ў фінальным этапе Брэсцкага дывізіёна. На фінальным рэгіянальным этапе вынікі гульняў сапернікаў з адной зоны захоўваліся. Там «Стэнлесу» прыйшлося супернічаць з брэсцкім «Цэнтрам футбола» і бярозаўскім «Крэчатам». Вось як размясціліся каманды па выніках гэтага турніру: 1. Цэнтр футбола – 14, 2. Стэнлес – 12, 3. Новая Прыпяць – 7, 4. Крэчат – 0.

2-е месца ў групе 2 фінальнага турніру: 30/09. Змена (д) – 2:2 (Казека, 64, Курган, 71; Голубеў, 15, Мат. Арцюх, 75). 7.10. Колас (г) — 4:1 (Дз.Валадзько, 4, Малашчыцкі, 50-п, Курган, 82, М.Каляда, 89; Шугункоў, 79). 14.10. Трактар (дз) — 1:3 (Н.Каляда, 71; Сідаровіч, 22, Казлоўскі, 38, Дудо, 80).

Галоўная дзейная асоба ў камандзе — 24-гадовы паўабаронца Мікалай Каляда. Ён нарадзіўся ў вёсцы Хатомель Столінскага раёна, там і атрымліваў футбольную адукацыю. Да 2021 года паўабаронца гуляў за “Новую Прыпяць”. У 14 матчах рэгулярнага чэмпіянату ён вызначыўся 21 раз. А ўсяго ў сезоне-2023 у Мікалая ўжо 28 мячоў (і больш за 20 галявых перадач).

Таксама трэба адзначыць і нападаючага Віталя Рушніцкага, які першую палову сезона правёў у «Новай Прыпяці», але ў жніўні вярнуўся ў «Стэнлес», дзе ўжо выступаў раней. Праўда, фінальны турнір Віталь прапусціў з-за чатырохматчавай дыскваліфікацыі (у сезоне-2023 – 16 мячоў).

Лепшымі бамбардзірамі стадыі плэй-оф з’яўляюцца Мікалай Каляда з 5 мячамі ў 5 матчах, Данііл Валадзько з 3 мячамі ў 5 матчах.

Усяго ў розыгрышы чэмпіянату сярод каманд другой лігі “Стэнлес” згуляў 27 матчаў, атрымаў 22 перамогі, 4 разы згуляў унічыю і пацярпеў 1 паражэнне. Агульная розніца мячоў – 145-24. Лепшымі бамбардзірамі з’яўляюцца Мікалай Каляда – 28 мячоў, Дзмітрый Хаміцэвіч – 21 мяч і Віталь Рушніцкі – 16 мячоў. Самыя “любімыя” хвіліны для галоў 31-45 мін (27 галоў) і 61-75 (27 галоў), самыя “любімыя” хвіліны для пропуску галоў у “Стэнлеса” 16-30 мін (6 галоў) і 76-90 (6 галоў).

Была атрымана ў сезоне 1 чырвоная картка (Дзмітрый Хаміцэвіч) і 54 жоўтыя. Самыя “грубыя” гульцы “Стэнлеса” – Данііл Шпакоўскі (8 жоўтых), Дзмітрый Малашчынскі (5 жоўтых), Максім Галавач (5 жоўтых).

Сярэдняя наведвальнасць дамашніх матчаў у рэгулярным чэмпіянаце – 158. Самы наведвальны матч плэй-оф – матч групавога этапа фінальнай стадыі з мінскім “Трактарам” – 320 гледачоў.

Вынікі сезона-2023

Стэнлес 2:1 Іванава

Ляхавіцкі Волат 0:9 Стэнлес

Стэнлес 6:0 РФСК Надзея

Ганцавічы 0:6 Стэнлес

Стэнлес 7:0 ДЮСШ Столін

Стэнлес 7:0 ДЮСШ-Хваля

Мікашэвічы 1:7 Стэнлес

Стэнлес 3:2 Новая Прыпяць

Іванава 1:4 Стэнлес

Стэнлес 19:0 Ляхавіцкі Волат

РФСК Надзея 1:3 Стэнлес

Стэнлес 8:0 Ганцавічы

ДЮСШ Столін 1:6 Стэнлес

ДЮСШ-Хваля 0:4 Стэнлес

Стэнлес 7:1 Мікашэвічы

Новая Прыпяць 0:0 Стэнлес

 

 

Стэнлес 3:1 Крэчат

Стэнлес 1:1 Цэнтр Футболу

Крэча 0:3 Стэнлес

Цэнтр Футболу 3:3 Стэнлес

 

 

Стэнлес 2:2 Змена Ваўкавыск

Колас 1:4 Стэнлес

Стэнлес 1:3 Трактар

 

Новая Прыпяць 3:7 Стэнлес

Стэнлес 4:2 Новая Прыпяць

 

***

“Стэнлес” са жніўня 2022 года ўзначальвае 40-гадовы спецыяліст Андрэй Лясюк. Лясюк – выхаванец пінскага СДЮШАР-3. Гульнявую кар’еру пачаў у 2001 годзе ў складзе брэсцкага “Дынама”. Далей гуляў за каманды: “Пінск-900”, “Нёман” Гродна, “Хваля” Пінск, ФК “Мінск”, “Днепр” Магілёў, “Гомель”, “Гарадзея”, “Каўна Жальгірыс”, “Хегельман Літауен” Каўнас ( Літва), «Нявежыс» Кедайняй (Літва), «Белшына» Бабруйск. У сезоне 2020 выступаў за ФК “Ліда”. У вышэйшай лізе Беларусі правёў 176 матчаў, у актыве 39 галоў і 9 асістаў, майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

У сезоне-2021 выступаў за “Стэнлес”. Згуляў у 18 матчах, забіў 11 мячоў.

А вось спіс футбалістаў, якія лічацца ў заяўцы “Стэнлеса” ў чэмпіянаце-2023.

брамнікі – Багдан Кіслоў (2004), Міхаіл Перац (2005).

абаронцы – Алег Вакуліч (1992), Міхаіл Галаўко (1996), Уладзіслаў Ганчар (2005), Валерый Залеўскі (1999), Данііл Казека (2005), Яўген Каляда (2000), Ігар Курган (1991), Аляксандр Ладыга (2000), Уладзіслаў Увараў (1995), Данііл Шпакоўскі (2003).

паўабаронцы – Уладзіслаў Абрамчук (2006), Антон Байко (1996), Данііл Валадзько (2004), Кірыл Кірылка (2006), Мікалай Каляда (1998), Станіслаў Куліна (1996), Алег Курган (1996), Дзмітрый Малашчыцкі (19) Раман Цярлецкі (2004), Дзмітрый Хаміцэвіч (1986), Кірыл Чэпкі (1999).

нападнікі — Мікіта Батвінка (2004), Максім Галавач (2004), Віталь Рушніцкі (1990).

Асістэнт галоўнага трэнера “Крумкачоў” Андрэй Казарын з сезона-2021 з’яўляўся галоўным трэнерам “Стэнлеса”, а сезонам раней выступаў за “Стэнлес” у якасці гульца – правёў 19 матчаў.

У складзе «Стэнлеса» гуляюць абаронцы Алег Вакуліч і Ігар Курган, паўабаронца Дзмітрый Малашчыцкі, якія выступаюць у клубе з сезона-2019 і маюць на сваім рахунку больш за 100 матчаў за клуб. Вопытны паўабаронца Дзмітрый Хаміцэвіч, які мае больш за 200 матчаў у Першай лізе за пінскую “Хвалю”, мікашэвіцкі “Граніт”, “Слуцк”, мазырская “Славія”.

33-гадовы нападаючы Віталь Рушніцкі ў 2008 годзе гуляў за маладзёжны склад самарскіх “Крылаў Саветаў” (33 матчы), у другой палове сезона-2009 выступаў за бабруйскую “Белшыну”, у складзе якой стаў чэмпіёнам Першай лігі. Затым выступаў за Ведрыч-97 (Д2), “Смаргонь”. У 2012 годзе гуляў за ўзбекскі «Шуртан», дзе галоўным трэнерам быў Ігар Крывушэнка. Пасля былі «Полацк», «Колас», «Хваля» і толькі ў 2016 годзе за «Слуцк» Віталь дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Усяго ў Вышэйшай лізе правёў 17 матчаў і забіў 1 гол. Праз два гады пакінуў «Слуцк» і вярнуўся ў пінскую «Хвалю». Затым былі клубы Першай і Другой лігі – “Вална”, “Ліда”, “ЮАС”, “Новая Прыпяць”. За кар’еру Віталь змяніў 13 клубаў. Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Еўропы.

***

Каманды паміж сабой у афіцыйных матчах не сустракаліся. У перадсезонцы-2020 згулялі са “Стэнлесам” у нічыю – 2:2, у перадсезонцы-2021 перамаглі – 6:0.

***

Матч абслужыць наступная судзейская брыгада: галоўны арбітр – Лабацэвіч Сяргей (Ветка), памочнікі – Якуцэвіч Станіслаў (Гродна), Лешчанка Дзяніс (Слуцк). Рэзервовы арбітр – Скрыннік Вячаслаў (Пінск). Інспектар – Малюцін Віталь (Магілёў).

Прэс-служба НФК “Крумкачы”