Тры гульцы папоўнілі склад “Крумкачоў” перад матчам 11 тура.

Склад нашай каманды папоўнілі нападаючы Пракапенка Вадзім, паўабаронца Козыраў Марат, абаронца Каржанеўскі Іван.

Цэнтральны нападаючы Вадзім Пракапенка нарадзіўся 24 чэрвеня 2002 года ў Менску. З’яўляецца выхаванцам мінскага РЦАР-БДУ. Выступаў за юнацкія каманды РЦАР-БДУ, а таксама за дубль асноўнай каманды. З сезона-2022 выступаў за “Макслайн”. За два сезоны ў клубе правёў 24 матчы, вызначыўся 4 галамі.

Паўабаронца Марат Козыраў нарадзіўся 20 студзеня 2005 года ў Менску. З’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба “Крумкачы”. Выступаў за юнацкія каманды U-16, U-17. У сезоне 2022/23 выступаў у юнацкім першынстве U-18 за клуб «ДНК Нацыі», правёў 10 матчаў, дзейснымі баламі не вызначыўся.

Абаронца Іван Каржанеўскі нарадзіўся 26 траўня 2004 года ў Менску. З’яўляецца выхаванцам менскага «Дынама». Выступаў за юнацкія каманды U-15, U-16, U-17, U-18. У сезоне 2022/23 выступаў у юнацкім першынстве U-18 за мінскае “Дынама”, правёў 20 матчаў, вызначыўся 1 голам.

Жадаем поспехаў нашым новым гульцам у сезоне!
Прэс-служба НФК “Крумкачы”