“Сустрэнемся на трыбунах!” – Мікіта Кералідзі пакінуў “Крумкачы”

Абаронца Мікіта Кералідзі пакінуў «Крумкачы». Гулец у сезоне правёў 8 матчаў, вызначыўся 2 галамі.

“Крумкачы, заўзятары клуба і сябры! На жаль, другую палову сезона я не змагу дапамагчы нашаму клубу на полі. Загружанасць на працы і пастаянныя раз’езды, не даюць магчымасці ўдзельнічаць у трэніровачным працэсе каманды і прыязджаць пастаянна на гульні. Я правёў у клубе тры крутыя сезона, якія назаўжды застануцца ў маёй памяці. Дзякуй Вам за падтрымку і класную атмасферу на кожным матчы. Сустрэнемся на трыбунах! Разам зможам перамагчы!” – напісаў абаронца.

Зычым Мікіце поспехаў у будучай кар’еры!