Сяргей Лынько вяртаецца ў «Крумкачы»

Склад нашай каманды папоўніў форвард.

Форвард Сяргей Лынько будзе выступаць за “Крумкачы” ў сезоне-2023.

Сяргей нарадзіўся 16 кастрычніка 1989 года ў Менску. Сяргей з’яўляецца выхаванцам менскага «Тарпеда». Гульнявую кар’еру пачаў у 2007 годзе ў “Дарыдзе”, якая на той час выступала ў вышэйшай лізе. У клубе правёў паўтара сезона, але за асноўную каманду так і не згуляў.

З 2010 года выступаў за “Іслач”. У 2013 годзе разам з “Іслаччу” выйграў бронзавыя медалі Кубка рэгіёнаў УЕФА. Пасля турніру атрымаў званне Майстар спорту. Дэбют у вышэйшай лізе адбыўся 1 красавіка 2017 года. 9 студзеня 2018 года пакінуў “Іслач” пасля заканчэння тэрміну кантракта і вярнуўся ў мінскае “Тарпеда”.

У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі», правёў за наш клуб 21 матч, забіўшы 2 галы.

У сезоне-2021 перайшоў у “Дынама-Брэст”. У сакавіку 2023 года перайшоў у “Маладзечна-2018”. За клуб правёў 9 матчаў. У ліпені 2023 года футбаліст пакінуў клуб.

 

З вяртаннем! Жадаем поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”