Арсень Старыкаў – гулец «Крумкачоў»

Склад нашай каманды папоўніў атакавалы паўабаронца.

Атакуючы паўабаронца Арсеній Старыкаў будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Арсень нарадзіўся 3 чэрвеня 2002 года ў Менску. Выступаў за футбольны клуб «БДУ», у сезоне-2021 перайшоў у «Шахцёр Петрыкаў», у складзе якога правёў 6 матчаў.

У мінулым сезоне выступаў за «Крумкачы», правёў 24 матчы. вызначыўся 3 галамі і 6 галявымі пасамі.

Першую палову сезона Арсень правёў у клубе Першай лігі «Жодзіна-Паўднёвае», выйшаў на поле ў 3 матчах.

Жадаем поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”