Алег Крот і Андрэй Стрыжэус пакінулі “Крумкачы”

Абаронца Алег Крот і паўабаронца Андрэй Стрыжэус пакінулі «Крумкачы».

Алег Крот далучыўся да каманды ў мінулым сезоне. У сезоне-2022 правёў 5 матчаў, у сёлетнім сезоне на поле не выходзіў.

Андрэй Стрыжэус у сезоне-2023 выйшаў у 7 матчах, паводле статыстыкі “гол + пас” вызначыўся 2 дзейснымі дзеяннямі (1+1).

Мы дзякуем гульцам за гульню і жадаем поспехаў у будучай кар’еры!