Дыскваліфікацыя Андрэя Казарына прадоўжана на 7 матчаў

У Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. Па выніках пасяджэння Андрэй Казарын дыскваліфікаваны на 7 матчаў.

Памочнік галоўнага трэнера быў выдалены з поля ў матчы 7 тура з БДУ на 88 хвіліне за абразу судзейскай брыгады. У пратаколе матчу ў нататках суддзі матча было пазначана: Пасля заканчэння матча асістэнт трэнера НФК “Крумкачы” Андрэй Казарын нецэнзурна лаяўся ў адрас судзейскай брыгады і штурхнуў рукамі ў грудзі чацвёртага арбітра.

Прэс-служба НФК “Крумкачы”

Фота Аляксандра Шычко