Склад нашай каманды папоўніў яшчэ адзін абаронца.
Правы абаронца Мікіта Кералідзі будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.
Мікіта нарадзіўся 5 студзеня 2001 года ў Барысаве. Скончыў сталічнае РВАР, пасля чаго летам 2018 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе на працягу двух гадоў выступаў за дублюючы склад (47 матчаў, 2 галы ў першынстве дублёраў). У ліпені 2020-га перайшоў у «Ліду» (Д2), дзе і заканчваў сезон, правёў 4 матчы ў першай лізе.
У сезоне-2021 Мікіта выступаў за «Крумкачы» ў першай лізе, правёў 23 матчы і аддаў 1 галявую перадачу.
У сезоне-2022 выступаў за «Маларыту» (Д3 – дывізіён Брэсцкай вобласці, захад), правёў 7 матчаў і адзначыўся голам. «Маларыта» знялася з чэмпіянату пасля 7 тура. У другой палове мінулага сезона вярнуўся ў «Крумкачы», дзе правёў 12 матчаў.
Зычым поспехаў у сезоне!
Прэс-служба НФК «Крумкачы»