Паўабаронца Мікіта Аўсянік і брамнік Кірыл Хоміч будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.
Мікіта нарадзіўся 21 лютага 2004 года ў Бабруйску. Выступаў за юнацкія каманды РЦАР-БДУ U-17, U-18. У сезоне-2022 у першынстве сярод юнакоў правёў 16 матчаў, забіў 4 галы.
Кірыл нарадзіўся 31 студзеня 1995 года ў Мінску. Сезон 2015/16 у нямецкім Д4 у складзе «Ноймюнстэра» быў апошнім сезонам брамніка да шасцігадовага перапынку ў кар’еры. Да пераходу ў «Ноймюнстэр» Хоміч згуляў 8 матчаў у «Граніце» з Мікашэвічаў. У мінулым сезоне выступаў за «Серабранку», згуляў 1 матч.
Зычным гульцам поспехаў у сезоне!
Прэс-служба НФК “Крумкачы”