Януш Ладуцька – гулец «Крумкачоў»

Абаронца Януш Ладуцька працягне выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Януш нарадзіўся 3 снежня 1993 года ў Мінску. Выступаў за “Бярозу-2010”, “Славянін”, “Ашмяны”, “Узда”. Правёў 36 матчаў у першай лізе, забіў 8 мячоў у складзе “Ашмяны-БДУФК”. У сезоне-2021 гуляў ва «Уздзе» ў другой лізе, правёў 11 матчаў, забіў 2 галы.

Мінулы сезон правёў у «Крумкачах» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, згуляў 24 матчы і набраў 1+2 па сістэме «гол+пас».

Леташняе інтэрв’ю з Янушам можна прачытаць тут.

Мы вітаем Януша ў нашым клубе і жадаем поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”