Станіслаў Хадановіч, Ілля Пятровіч, Павел Ляхновіч – гульцы «Крумкачоў»

Абаронцы Станіслаў Хадановіч, Павел Ляхновіч і паўабаронца Ілля Пятровіч будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Станіслаў нарадзіўся 7 траўня 2005 года ў Магілёве. Выступаў за юнацкія каманды «Днепр-Магілёў» (U-15, U-16, U-17). Сезон-2022 пачаў у дублюючым складзе «Днепр-Магілёў», за які правёў 2 матчы, другую палову сезона правёў у «Іслачы» (U-18) (11 матчаў, 2 галы).

Ілля нарадзіўся 5 снежня 2000 года ў Салігорску. Выступаў за юнацкія каманды «Іслачы», у сезоне-2021 гуляў за клуб другой лігі «Смалявічы». У мінулым сезоне выступаў за «Асіповічы» (2 матчы).

Павел нарадзіўся 7 студзеня 1997 года ў Плешчаніцах, выхаванец барысаўскага БАТЭ. Выступаў за «Смалявічы», «Прамень», «Чысць», «Смаргонь», «Узда», «Ашмяны», «Вікторыя» (Мар’іна Горка).

У 2017 годзе выступаў за «Крумкачы» ў Вышэйшай лізе, правёў 1 матч.

У мінулым сезоне Павел выступаў за «Асіповічы» (23 матчы, 1 гол).

Зычым гульцам поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК «Крумкачы»