Арцём Куратнік і Максім Паўлавец – гульцы «Крумкачоў»

Паўабаронцы Арцём Куратнік і Максім Паўлавец падпісалі кантракт з клубам. Пагадненне разлічана да канца бягучага сезона.

Арцём Куратнік нарадзіўся 26 лютага 1999 года. Выхаванец СДЮШАР Пінск, выступаў за юнацкія каманды мінскага «Дынама». У 2019 і 2020 гг. гуляў у першай лізе за пінскую «Валну» на правах арэнды, правёў 55 матчаў і 5 разоў забіваў. З 2018 года гуляў за дубль «Дынама», у сезоне-2021 правёў 25 матчаў за дубль «Дынама», забіў 7 мячоў.

У мінулым сезоне правёў за «Крумкачы» 26 матчаў, набраў 9+9 па сістэме «гол+пас».

Максім Паўлавец нарадзіўся 8 жніўня 1996 года. Выхаванец ДЮСШ-3 Пінск, выступаў на дарослым узроўні ў складзе пінскай «Валны» (2013, 2018, 2021), «Смалявічаў» (2013), «Славія-Мазыр» (2014-2018), мікашэвіцкі «Граніт» (2020). Згуляў 38 матчаў у Вышэйшай лізе, больш за 100 матчаў у Першай лізе.

У мінулым сезоне правёў за «Крумкачы» 26 матчаў, набраў 5+2 па сістэме «гол+пас».

Мы вітаем Арцёма і Максіма ў нашым клубе і зычым поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК «Крумкачы»