Сяргей Якімцоў і Сяргей Ліпніцкі – гульцы «Крумкачоў»

Нападнік Сяргей Якімцоў і паўабаронца Сяргей Ліпніцкі будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Сяргей Якімцоў нарадзіўся 2 чэрвеня 2003 года. З 2019 года быў у структуры ФШМ, з 2020 года перайшоў у ДЮШ «Крумкачы», дзе выступаў у камандзе U-18. За «Крумкачы» U-18 правёў больш за 20 матчаў і забіў 8 мячоў.

У мінулым сезоне правёў за клуб 21 гульню, адзначыўся 6 забітымі мячамі.

Сяргей Ліпніцкі нарадзіўся 2 чэрвеня 2004 года. З 2016 года ўваходзіў у склад ДЮШ ФК «Мінск», у 2019 годзе перайшоў у ДЮШ «Крумкачы».

За каманду «Крумкачы» 2004 г.н. правёў 35 матчаў, адзначыўся 12 галамі. Пасля заканчэння першынства сярод юнакоў U-18 (2004 г.н.) у вышэйшай лізе далучыўся да асноўнай каманды.

У мінулым годзе правёў за клуб 9 гульняў.

Мы жадаем Сяргеям поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”