Уладзімір Бушма і Ілля Мядзведзеў – гульцы «Крумкачоў»

Брамнікі Уладзімір Бушма і Ілля Мядзведзеў будуць выступаць за “Крумкачы” ў сезоне-2023.

Уладзімір Бушма нарадзіўся 24 лістапада 1983 года ў Мінску. У 2001 годзе перайшоў у жодзінскае “Тарпеда”, у якім гуляў да 2010 года. Затым выступаў за “Гомель”, “Мінск”, салігорскі “Шахцёр”. У лістападзе 2017 года вярнуўся ў “Тарпеда-БелАЗ”. У лістападзе 2022 года далучыўся да «Макслайну» на стыкавыя матчы.

Уладзімір Бушма з’яўляецца ўладальнікам Кубка Беларусі (2010/11, 2012/13), Суперкубка Беларусі (2012), сярэбраным прызёрам чэмпіянату (2016), бронзавым прызёрам чэмпіянату (2011, 2015, 2017, 2020).

Ілля нарадзіўся 21 лістапада 2001 года ў Мінску. Выступаў за дублюючыя склады “Дынама-Брэст” і “Рух” у сезонах 2018-2020 гг. У 2021 годзе далучыўся да клуба Другой лігі “Асіповічы”, з якімі выйшаў у Першую лігу. Мінулы сезон правёў там жа, выходзіў на поле ў 2 матчах, прапусціў 0 мячоў.

Зычым Уладзіміру і Іллі поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”