Ягор Антановіч – гулец «Крумкачоў»

Нападнік Ягор Антановіч будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Ягор нарадзіўся 16 студзеня 2003 года ў Наваградку. Выступаў за юнацкія каманды СДЮШАР Белкард (U-17), “Мінск” (U-18). У сезоне-2022 выступаў у першынстве дублюючых складаў за футбольны клуб “Мінск” (23 матчы).

Зычым Ягору поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”