Расціслаў Серы і Ілля Зайцаў – гульцы «Крумкачоў»

Нападнік Расціслаў Серы і паўабаронца Ілля Зайцаў будуць выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.

Расціслаў нарадзіўся 9 кастрычніка 2001 года ў Мінску. Выхаванец футбольнай школы мінскага «Тарпеда». Выступаў за юнацкую каманду РЦАР-БДУ U-18. У сезоне-2022 выступаў за каманду першай лігі “Асіповічы”, за якую правёў 19 матчаў, забіў 3 галы.

Ілля нарадзіўся 7 красавіка 2005 года ў Магілёве. Выступаў за юнацкія каманды Днепр-Магілёў (U-15, U-16, U-17). У сезоне-2022 выступаў за каманду другой лігі “Горкі” (10 матчаў, 3 галы), у другой палове сезона выступаў у юнацкай камандзе “Іслач” U-18, за якую правёў 11 матчаў, забіў 1 гол.

Зычым Расціславу і Іллі поспехаў у сезоне!

Прэс-служба НФК “Крумкачы”