У суботу, 25 сакавіка, на стадыёне “Школьны” у пас. Чысць адбыўся чарговы перадсезонны таварыскі матч. “Крумкачы” буйна саступілі “Маладзечна” – 6:0.
Склад «Крумкачоў»: №1 Ілля Мядзведзеў (№72 Кірыл Хоміч), №2 Данііл Волкаў (№18 Павел Рацкевіч), №3 Яўген Гардзейчык (№14 Станіслаў Хадановіч), №5 Януш Ладуцька (к) (№99 Сяргей Якімцоў), №11 Арцём Куратнік (№22 Уладзіслаў Корзун), №14 Ілля Пятровіч (№7 Ілля Зайцаў), №16 Расціслаў Серы (№20 Іван Каленскі), №17 Андрэй Стрыжэус (№13 Ілля Сугакоў), №69 Ягор Антановіч (№77 Сяргей Ліпніцкі), №96 Максім Паўлавец, №97 Павел Ляхновіч (№8 Уладзіслаў Хамутоўскі).
На наступным тыдні, 1 красавіка, “Крумкачы” правядуць чарговы таварыскі спарынг.