У суботу, 18 сакавіка, на стадыёне ФАК у пас. Акцябарскі адбыўся чарговы перадсезонны таварыскі матч. “Крумкачы” перамаглі “Жодзіна-Южнае” – 2:1. Усе тры мячы сустрэчы былі забіты з пенальці.
У складзе «Крумкачоў» забілі Арцём Куратнік (50′), Андрэй Стрыжэус (57′).
Стартавы склад «Крумкачоў»: №1 Ілля Мядзведзеў (№72 Аляксандр Ажыгін), №3 Мікіта Аўсянік (№18 Павел Рацкевіч), №5 Януш Ладуцька (к), №16 Яўген Гардзейчык (№7 Павел Лісюк), №2 Данііл Волкаў (№14 Ілля Пятровіч), №13 Аляксандр Бакіноўскі (№69 Станіслаў Хадановіч), №17 Андрэй Стрыжэус (№22 Уладзіслаў Хамутоўскі), №97 Павел Ляхновіч (№11 Арцём Куратнік), №96 Максім Паўлавец (№77 Сяргей Ліпніцкі) ), №20 Ягор Антановіч (№2 Ілля Сугакоў), №99 Расціслаў Шэры (№8 Ілля Зайцаў)
На наступным тыдні, 25 сакавіка, “Крумкачы” правядуць чарговы таварыскі спарынг.