Падышоў да канца чацвёрты падрыхтоўчы перадсезонны тыдзень, які завершыцца заўтра матчам у Асіповічах. Матч з аднайменным клубам адбудзецца 11 сакавіка, а 13:00 на стадыёне «Лакаматыў», вул. Ленінская, 49А.
У стане каманды знаходзіцца 24 гульцы. Кіруе трэніровачным працэсам галоўны трэнер – Сяргей Казека, дапамагае яму трэнер брамнікаў – Валерый Макарэвіч.
Да паўнавартасных трэніровак на тыдні вярнуўся нападнік Сяргей Якімцоў, таксама аднавіліся пасля хваробы Улад Корзун і Ілля Сугакоў. А вось абаронца Алег Крот не дапаможа камандзе ў Асіповічах (траўма). Акрамя вышэйназваных гульцоў у трэніровачным працэсе былі задзейнічаны – Яўген Гардзейчык, Сяргей Ліпніцкі, Павел Лісюк, Улад Хамутоўскі, Максім Паўлавец, Данііл Волкаў, Аляксандр Бакіноўскі, Павел Рацкевіч, Януш Ладуцька.
Таксама на праглядзе знаходзяцца і навічкі сезона.
Брамнікі Ілля Мядзведзеў (2001, мінулы сезон правёў у «Асіповічах») і Кірыл Хоміч (1995, «Серабранка»).
Гульцы Павел Ляхновіч (1997, абаронца, мінулы сезон правёў у «Асіповічах»), Ілля Зайцаў (2005, паўабаронца, «Іслач» U-18), Андрэй Стрыжэус (1995, паўабаронца, «Асіповічы»), Расціслаў Серы (2001, нападнік, «Асіповічы»), Клім Гаўрылаў (2002, паўабаронца), Аляксей Драчоў (1994, абаронца), Захар Фралоў (1995, абаронца), Канстанцін Куімаў (1997, паўабаронца), Ягор Антановіч (2003, нападнік, «Мінск» (д)).
Прэсс-служба НФК «Крумкачы»