Перамагаем “ДНК нацыі”

У суботу, 25 лютага, на стадыёне ДНК прайшоў першы матч перадсезоннай падрыхтоўкі.  “Крумкачы” перамаглі “ДНК нацыі” з лікам 4:1.

Галамі ў складзе “Крумкачоў” адзначыліся Аляксей Драчоў (5′, 67′), Павел Лісюк (35′), Яўген Ляўчонак (83′).

Стартавы склад “Крумкачоў”: №1 Кірыл Хоміч, №2 Данііл Волкаў, №3 Канстанцін Куімаў, №7 Павел Лісюк, №8 Белы, №10 Клім Гаўрылаў, №13 Аляксандр Бакіноўскі (к), №20 Алег Крот, №22 Аляксей Драчоў, №69 Антон Урадаў, №77 Ілля Зайцаў.

На наступным тыдні, 4 сакавіка, “Крумкачы” згуляюць у Салігорску з мясцовым “Партызанам”.